
Новости
Урок Памяці

У гімназіі 14 прайшоў урок Памяці "Нам гэты мір завешчана берагчы". На уроку прысутнічала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сабрання Шкроб М.А.. Урок быў прысвечаны гераічнаму мінуламу нашай зямлі, подзвігам дзядоў і прадзедаў, якія адстаялі мір і абаранілі Радзіму ад ворага.
Тэма вайны актуальная сёння таму, што ў свеце зноў падымае галаву нацызм і кожны з нас павінен зразумець простую ісціну: чалавек жыве і краіна развіваецца, калі мы ведаем гісторыю, шануем традыцыі, паважаем мінулае.
На ўроку выступілі вучні гімназіі, якія актыўна ўдзельнічаюць у пошукавай дзейнасці і ганарацца подзвігамі сваіх продкаў. Сярод іх Музыка Дар'я з даследаваннем пра генацыд жыхароў вёскі Ляскоўка, Яфімчык Ксенія з расказам пра сваю прабабулю - вязня лагера Трасцянец і Швец Глеб са сваімі разважаннямі пра патрыятызм, доўг і гонар і з вершам пра вайну і мір, што сам напісаў. Відэаролік ад сям'і вучня 1А класа Осіпава Мірона пра гонар за сваіх продкаў, што ваявалі і сталі героямі выклікаў самыя светлыя пачуцці.
Адбыўся дыялог пра самаадданасць, пра каштоўнасць міру на нашай зямлі, пра ўдзел кожнага з нас у захаванні гістарычнай праўды. Пасля ўрока актывісты дзіцячых і маладзёжных арганізацый гімназіі 14 адправіліся да знака "Беларусь партызанская" і ўсклалі кветкі да помніка.
Помощники депутата

